Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

узарваць, падарваць □ пусціць у паветра, падняць у паветра
узброены □ пры зброі
узбярэжжа, прыбярэжжа / ля мора: узмор'е
узгорак, пагорак, прыгорак, узгор'е, горка, гара, узвышша, узвышак, груд, грудок, курган / на Далёкім Усходзе: сопка; горб (перан.)
уздоўж, паўз; усцяж (абл.)
узлазіць, узбірацца, забірацца, узнімацца, уздымацца
узмацненне, абвастрэнне
узнагарода, прэмія, прыз
узнёсласць, пафас
узнікнуць, з'явіцца, паўстаць, нарадзіцца, радзіцца, зарадзіцца