Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трава, мурог / што вырасла ў тым жа годзе пасля скошанай: атава
трактар □ сталёвы конь, стальны конь, жалезны конь
трапляцца, сустракацца, пракідацца
трапна, метка, па-снайперску □ без промаху, не прамахнуўшыся, не ў брыво, а ў вока, у сук
трасянка, трушанка
трашчаць, патрэскваць, хрусцець, храбусцець, хрупаць, хрупасцець
трон, прастол
трубач, сурмач, гарніст, фанфарыст
труна / аздобленая, каменная ці драўляная: саркафаг; дамавіна, дамоўка (разм.)
трыпутнік, падарожнік