Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

плакаць, рыдаць, прычытаць, прычытваць; галасіць, румзаць, хліпаць, хліпатаць, хлімкаць, усхліпваць, (разм.); крычаць, раўці, выць, скавытаць (перан.) □ заходзіцца плачам, заходзіцца ад плачу, ліць слёзы, аблівацца слязамі, залівацца слязамі, душыцца слязамі, душыцца ад слёз, душыцца плачам, разводзіць сырасць
плакса, піскун, румза, нюня (разм.)
плато, пласкагор'е
плаціна, грэбля, гаць; загата (абл.)
плашч, накідка, пыльнік, дажджавік
плошча; майдан, пляц (абл.)
плынь, цячэнне
плытагон, плытнік, сплаўшчык
плячысты, шыракаплечы, шырокі ў плячах