Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лядзяш; лядаш (абл.)
ляднік, ледавік
лякарства, медыкамент, прэпарат / вадкае, з некалькіх рэчываў: мікстура / настой з лекавых раслін: зелле / вадкае ці мазь, знадворнае: націранне; лекі (мн., разм.); бальзам (перан.)
лямех, нарог
лянівы, ляны, нядбалы; лайдачы (разм.)
ляснік, палясоўшчык
лясны, лесавы, баравы
лячыць, вылечваць, гаіць, загойваць, памагаць, адходжваць; правіць (перан.) □ ставіць на ногі
лячэнне; лекаванне (разм.)