Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дагаварыцца, угаварыцца, згаварыцца, дамовіцца, умовіцца, змовіцца, паразумецца / пра аплату: старгавацца, згадзіцца, угадзіцца; сысціся (перан.) □ прыйсці да згоды, знайсці агульную мову, сысціся ў цане, ударыць па руках, зварыць піва
дагавор, умова, пагадненне, кантракт, пакт
дагаджаць, гадзіць, наравіць, ладзіць, падладжвацца, падлашчвацца, выслужвацца, услугоўваць, выслугоўвацца, падслужвацца, увіхацца; падлагоджвацца, выдыгаць, выдыгацца, удыгаць, падлабуньвацца, падлізвацца, выстачаць (разм.), пад'язджаць, танцаваць, кадзіць (перан.) □ насіць на руках, гладзіць па поўсці, хадзіць на пальчыках, хадзіць на лапках, рассыпацца макам, слацца лістам, падаць лістам
даганяць, наганяць, гнаць, гнацца, насцігаць; праследаваць (абл.) □ наступаць на пяты, ісці па пятах
даглядаць, глядзець, пільнаваць
дагэтуль, дасюль, да гэтага, да гэтага часу, па гэты час, па гэты дзень, па сённяшні дзень