Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

высакароднасць; рыцарства (перан., кніжн.)
высакародны, велікадушны; высокі (кніжн.); святы, найсвяцейшы (выс.); рыцарскі (перан.)
выслоўе, афарызм / павучальнае: сентэнцыя (кніжн.)
высока □ да нябёс, да хмар
высокі; высозны, высачэзны, высачэнны (разм.); паднябесны, небасяжны (перан., паэт.) / пра чалавека: сажнёвага росту, у сажань; рослы, даўгавязы (разм.); доўгі (перан.) / пра дрэва: выносны, выносісты, вынёслы; цяглы (разм.)
выспець, даспець, саспець, паспець