Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вар, кіпень; кіпецень (абл.)
варожасць, антаганізм; варажнеча (разм.)
варта, ахова / пры суправаджэнні: канвой / для назірання: дазор, патруль, пост, пікет
вартаўнік, вартавы, ахоўнік, стораж, вахцёр; каравульны, патрульны (вайск.) / пры суправаджэнні: канваір, канвойны; канвоец, канвойнік (разм.)
варушыць, паварушваць, трапаць, шавяліць / губамі: мыляць (разм.) / вушамі (пра каня): стрыгчы (перан.)
варыць, гатаваць