Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кашалёк, партманет; калітка (разм.); каліта, пулярэс, паралез (уст.)
кашляць; керхаць, перхаць, бухаць (разм.) □ душыцца кашлем, заходзіцца кашлем
каштаваць, абыходзіцца
каяцца; шкадаваць (перан.)
квакаць, кумкаць
квапіцца, гнацца, падаць, упадаць; галіцца, разяўляцца, рымсціцца (разм.); ліпнуць (перан.) □ мець вока, лупіць вочы, разяўляць рот
кватарант, пастаялец
кветка; краска (разм.); цвет (зб.)
кельня, кельма
кій, кіёк, палка / з загнутым уверсе канцом: кульба, кульбака, крывуля, посах; кавенька, сукаванка (разм.); стэк (спарт.)