Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

калісьці, колісь, калісь, некалі, раней, даўней, да гэтага; уперад, ззаду (разм.)
калодзеж, калодзезь, студня
калупаць; поркаць, корпаць (разм.); длубаць (абл.)
калыска, зыбка; люлька (абл.)
калыхаць, люляць, гушкаць
калючка, іголка, шып / з коласа: асцюк, вус
калючы, колкі
каля, ля; пад, край (разм.)
камень / вялікі: валун
камячыць, камечыць, мяць; кудлаціць, кудлачыць (разм.); клычыць (абл.)