Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

палец / малы: мезенец; перст (уст.)
палёгка, уступка, паблажка, ільгота, прывілея; патачка, папуска, скідка (разм.)
паліва, апал
паліто / шырокае жаночае, звычайна футравае: манто; дэмісезон (разм.)
паліца, стэлаж
палонны; язык (разм. перан.)
палохаць, страшыць, пужаць, спуджваць, пагражаць, гразіць, гразіцца; пастрашаць, адстрашваць (разм.) □ наводзіць страх, наводзіць сполах, наводзіць жудасць, наводзіць жах, наводзіць паніку, наганяць страх, кідаць у жах, наганяць жах, паддаваць пуду, размахваць рукамі
паляванне; ловы (уст., мн.)
палявы, польны
паляпшаць, правіць, папраўляць, выпраўляць, удасканальваць, рацыяналізаваць; шліфаваць (перан.)