Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

упрыгожваць, аздабляць, убіраць, прыбіраць, прыхарошваць / малюнкамі: распісваць / асвятленнем: ілюмінаваць; харашыць, ухарашаць, красіць (абл.); аквечваць (паэт.)
упэўненасць, пэўнасць, вера, пераконанасць, перакананне
ураджайны, урадлівы, плённы, пладаносны, умалотны; хлебародны, хлебадайны (паэт.); плодны (перан.)
урачыста, велічна, святочна, па-святочнаму
усмешка; усмех, ухмылка (разм.)
успомніцца, прыпомніцца, успамянуцца, прыгадацца, згадацца; ажыць, уваскрэснуць (перан.) □ прыйсці на памяць, узбегчы на памяць, ажыць у памяці, паўстаць у памяці, прайсці ў памяці, усплысці ў памяці, усплысці на памяць, выплысці з памяці, усплысці на думку
уставаць, паднімацца / хутка: падхоплівацца, усхоплівацца
усталявацца, стаць, запанаваць, устаяцца □ стаць на абедзве нагі
уступіць, саступіць, уважыць
усходы (мн.), прорасць / азіміны: рунь