Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лістоўка, пракламацыя; афішка (разм.)
лісце, лісцё, лістота (зб.); лісты (мн.)
літара / нязграбна напісаная: каракуля
літаратура [мастацкая], прыгожае пісьменства
ліхтар / вялікай магутнасці: пражэктар / на аўтамабілі, лакаматыве: фара
лішне, залішне, празмерна □ праз меру
ліштва, плінтус, планка
лоб; лабаціна (разм.); чало (уст. паэт.)
лодка, човен / з плоскім дном: пласкадонка / выдзеўбаная: доўбленка / абшываная: абшыванка / пераважна на моры: шлюпка / спартыўная: байдарка, каноэ / шматвёсельная: баркас / для перавозу грузаў: барка / вузкая няўстойлівая: душагубка (разм.) / маторная: маторка (разм.); чайка (абл.)
ложак / часовы: раскладушка (разм.)