Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прыкурыць; прыпаліць (разм.)
прылада; прыладдзе (зб.); прыбор (спец.); прыстасаванне, снасць, снасціна; начынне (зб.); інструмент, струмант; прычындалы (разм., мн.), прычындалле (разм., зб.)
прымушаць, вымушаць, змушаць, няволіць, прынявольваць, прынукаць, абавязваць; сілаваць, прысільваць (абл.); гнаць, прыганяць, прыціскаць, прыпіраць (перан.) □ цягнуць на вяроўцы, запрагаць у аглоблі, браць за горла
прынамсі □ самае меншае, па меншай меры
прынцыповы, ідэйны, бескампрамісны, непрымірымы
прыняцца, прыжыцца
прыпадак, прыступ
прыпек, загнет, загнетка
прыпеўка, частушка; дрындушка (разм.)
прыпол, падол