Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падарунак, дарунак, дар, гасцінец; прэзент (разм. уст.); даніна, памяць (перан.)
падарыць, падараваць, даць на ўспамін; спрэзентаваць (разм. уст.)
падатак, пастаўка, пошліна; паборы (мн.) / не заплачаны своечасова: нядоімка; даніна, аброк, развёрстка (гіст.)
падаць, ападаць, спадаць, валіцца / у вялікай колькасці: валіць, сыпацца, асыпацца / пра нешта дробнае: церусіць, церушыць, церушыцца; ляцець, злятаць (перан.)
падбадзёрваць, бадзёрыць, натхняць; падвясельваць (разм.) □ падтрымліваць дух, падымаць дух, паддаваць ахвоты, паддаваць духу
падвойны, двайны, дубальтовы
падгаворваць, падмаўляць, падвучваць, падвучаць, зводзіць; падбухторваць, бухторыць, падбіваць, пад'юджваць, баламуціць (разм.); цкаваць, нацкоўваць, падаграваць (перан.) □ падліваць масла ў агонь, падсыпаць жару
паддацца, здацца, падацца, папусціцца, саступіць, пасці, капітуляваць; скарыцца (разм.); схіліцца, абламацца, спасаваць (перан.) □ скласці зброю, схіліць галаву, здаць пазіцыі
паддобрыцца, падладзіцца □ убіцца ў ласку
падзямелле, сутарэнне, лёх