Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шыццё, шытво
шэрсць, поўсць, пільсць / цвёрдая: шчацінне, шчаціна / авечая: воўна / цвёрдая: шчэць (разм.) / авечая: руно (кніжн. паэт.)
шэры, шызы, сівы, папялісты, мышасты, буры / з бляскам: сталёвы (перан.)
шэсце, дэманстрацыя, маніфестацыя, працэсія
эгаіст, сябелюб; самалюб, самалюбец, шкурнік (разм.)
электрычнасць, ток; электрыка (разм.)
эпілепсія; падучка (разм.)
юбілей, гадавіна / чалавека: імяніны; угодкі (уст.) □ дзень нараджэння
яда, ежа, харч, харчаванне, страва, спажыва, спажытак, прадукты, правізія / жывёле: корм, фураж, аброк / вытанчаная: далікатэс, ласунак, прысмакі / спяшаючыся або перад асноўнаю ядою: закуска, закусь / не посная: скорам / недаедзеная: аб'едкі, недаедкі, агрызкі / садавіна ці салодкае ў канцы абеда: дэсерт; наедак, прахарчунак, спожыць, жыўнасць (разм.) / посная: нішчымніца (разм.) / недаедзеная: недаежа (разм.); патрава (абл.) / жывёле: пошар (абл.); хлеб, пажыва, пажытак, падмацаванне, падмацунак (перан.); правіянт (уст.)
ядловец; яловец, ялавец, пад'яловец (абл.)