Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рэлігія, царква
рэпетыцыя; сыграўка (разм.)
рэпрадуктар, гучнагаварыцель, дынамік, рупар
рэўматызм; раматус (разм.)
рэха, водгук, водгулле, водгалас, водгаласак, адгалосак, адгалоссе, розгалас, адпеў, пошчак, рэзананс; водзыўкі, адгук (абл.)
рэч, штука, прадмет; штуковіна (разм.)
рэчаіснасць, ява, сапраўднасць, рэальнасць, штодзённасць, зямное, жыццё, быццё, быль, праўда □ аб'ектыўны свет, белы свет
рэчышча, ложа; ручво (разм.)
рэшата / з дробнаю сеткай: сіта, падсітак
сабака, пёс / вартавы: аўчарка / паляўнічы: ганчак, ваўкадаў; цюлік, барбос (разм.) / дваровы: дварняк (разм.) / з кароткім ці ўрэзаным хвастом: курта (разм.); ваўкарэз (абл.); цюця, цюцька (дзіц.)