Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прыгавор, прысуд, суд; вырак (абл.)
прыгажуня, красуня; краля (разм.); чараўніца, царэўна (перан.)
прыгажэць, харашэць
прыгарад, прадмесце, прымесце, ускраіна
прыгодны, прыдатны, здатны
прыгожы, харошы, паглядны, ненаглядны, мілавідны, непаўторны, маляўнічы, чароўны, дзівосны, абаяльны, красны, сімпатычны; гожы, пекны (разм.); павабны, панадны, жывапісны, квяцісты, казачны, цудоўны, залаты, артыстычны (перан.) □ у красе
прыгон, паншчына
прыемна, добра, хораша, люба, міла, цудоўна; слаўна (разм.); соладка, салодка, смачна (перан.)
прыём; аўдыенцыя (кніжн.)
прызнавацца, адкрывацца, раскрывацца; спавядацца, распранацца (перан.) □ выварочваць душу