Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

настрой, самаадчуванне, самапачуццё, дух, гумор; самапачуванне (разм.)
наступны, далейшы, чарговы
насцярожыцца; наструніцца (разм.) □ навастрыць вушы
наткнуцца, напаткнуцца, натрапіць, узбіцца; наскочыць, лучыць, налучыць (разм.); напароцца (перан., разм.)
нахабнік, грубіян; хам, хамула (разм. зняваж.)
нацягваць, напінаць
начлег, начоўка
начоўкі, ночвы
нашчадак, патомак, наследнік
неаднойчы, неаднаразова; стакрот, стакроць (абл.) □ не раз, не раз і не два, некалькі разоў