Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паскорыць, прыспешыць, прыспяшыць, падагнаць
паскупіцца, пашкадаваць
пасланец, пасыльны, ганец, нарачны, хадок, веставы; пасол (разм.)
паслуга, прыслуга
паслухмяны, слухмяны, паслужлівы, пакорлівы, пакорны, падатлівы, падаткі; пакладзісты (разм.); шаўковы (перан.)
паспець, прыспець, управіцца
пастава, выпраўка, поза
пастанова, рашэнне, указ, рэзалюцыя
паступова, мала-памалу
пастух / памочнік пастуха: падпасак / пасе коней: канапас / пасе коней на начлезе: начлежнік / пасе авечак: чабан / пасе свіней: свінапас; пастыр (абл.)