Ґізка́ снасць для лоўлі ракаў’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ.gižỹs ’станок для віцця вяровак’.
Ґі́знуць ’кіснуць’ (Сцяц.). Дыялектная змена (азванчэнне к‑ > г‑ і ‑с‑ > ‑з‑) слова кі́снуць. Азванчэнне нярэдка бывае ў гаворках, калі ў слове ёсць гукі р, л, н.