Ґіле́ць ’свавольнічаць, гарэзаваць, дурэць’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gyliúoti ’шалець’.
Ґілёнь, ґіло́нь ’джала’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. выводзіць гэта слова з літ. gyluonìs ’тс’.
Ґіло́с, ґілёс ’сляпні, авадні’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., з літ. gyliùs ’тс’.