◎ Ны́хляць ’марнець, чахнуць’ (ляхав., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. nykia ’той, хто марны’; параўн. таксама ніхвець, ніхраць ’марнець, чэзнуць’ (гл.).
◎ Ныхра́ццю ’прымусам, гвалтам’ (віц., Мат.). Няясна; можна звязаць з рус. ныхрить ’настойліва шукаць што-небудзь; лезці ўсюды; даведвацца хітрасцю’, што, аднак, выклікае пэўныя семантычныя цяжкасці.
◎ Ны́хтарыць ’капацца, шукаць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, звязана з нюхаць (гл.), параўн. нюхцёць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр.), а таксама рус. ныхорить ’выглядваць, вышукваць’, ных‑ных ’слова, якім падманьваюць сабак’.