Ны́г̌а ’нешта малое, фіга’ (ТС). Відаць, запазычана з польск. nyga ’рэшта, рэштка’ (Dać komu wypić nygę = to, co pozostało w kieliszku), што ў сваю чаргу з ням. Neige ’рэшткі пітва’, параўн. Варш. сл., 3, 428.
Ны́гаць ’сланяцца, совацца’ (стаўб., Жыв. сл.), ны́г̌аць ’заглядваць, соваць нос’ (стаўб., Нар. сл.), ’шукаць’ (віл., Нар. сл.), ны́гаць ’есці спяшаючыся, не сядаючы за стол’ (чэрв., Сл. ЦРБ), ’перабіраць пры ядзе’ (Сцяц.). Відаць, «звонкі» варыянт ны́каць ’хадзіць, швэндаць’, гл. таксама ні́каць.