Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мліва, млі́во, мліво́ ’змолатае збожжа’, ’збожжа, прывезенае ў млын’, ’памол, малаццё’, ’балбатня’ (Нас., Шат., Бяльк., Грыг., ТСБМ, ТС, Касп.; КЭС, лаг.; карэліц., Янк. Мат.; паўд.-усх., КЭС), смал., бран., ст.-рус. мливо ’тс’, смал., арл. ’мука’, польск. mlewo, mliwo, mływo ’малаццё’, ’мука’, серб.-харв. мли̑во. Прасл. mlivo < melti (ад нулявой асновы ml‑). Да малоць (гл.). Не выключана магчымасць тлумачыць паходжанне мліва з mel‑u̯o паводле закона аб перастаноўцы (метатэзе) плаўных (Скок, 2, 444).

Млін ’млын’ (Нас., Мал., Чуд., Янк. 1-2, Бес., Сцяшк., ТС, Ян., Сл. ПЗБ; слонім., Арх. Бяльк.; касцюк., паўд.-усх., КЭС; зэльв., Жыв. сл.). Укр. млин, рус. кур., омск. млин, ст.-рус. млинъ, млинь, млынь, польск. mlyjno, młen, н.-, в.-луж. młyn, чэш. mlýn, славац. mlyn, славен. mlȋn (málin, mélin), серб.-харв. мли̏н, ма̏лин, ме̏лин, балк. ст.-слав. млинъ, мълинъ. Прасл. mъlinъ запазычана са ст.-в.-ням. mulī, mulīn ’тс’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 147; Жураўскі, Бел. мова, 62) або з нар.-лац. malīnum, molīna ’вадзяны млын’ (Міклашыч, 186; Мее, MSL, 14, 373; Рэшатар, AfslPh, 36, 541; Фасмер, 2, 632; Бязлай, 2, 189). Махэк₂ (369) ст.-в.-ням., з якога прасл. mъlinъ, выводзіць з с.-лац., а саму рэалію лічыць вынікам распаўсюджання рымскай культуры. Шальч. млінок ’флюгер’ (Сл. ПЗБ) з млін ’вятрак’ (паводле падабенства крылаў).

Млі́не́ц, млыне́ц, млі́нчык ’блін’, млінцы́, драг. млынці́ ’бліны’ ’аладкі’ (ТС, Мат. Гом., Нар. Гом., Ян., Сл. ПЗБ; ельск., Бел. хр. дыял.; мазыр., Шн.; браг., Шатал.; Сл. Брэс.). Ст.-рус. млинъ, укр. млине́ць, н.-луж. młync, в.-луж. mlinc, славен. mlínec, серб.-харв. мли̏нац, балг. млин ’тс’. Прасл. mlinъ ’пірог’ і.-е. *melēi‑/*mlī‑ (Солмсен, KZ, 37, 589; Міклашыч, 186, 429; Бернекер, 2, 64; Скок, 2, 443; Бязлай, 2, 189). Да малоць (гл.). Гл. таксама блін.

*Млі́чавы, млічо́ві ’які млее, убачыўшы кроў’, ’слабы, невынослівы’ (Нікан.). Да польск. mdleć ’слабець’, mdły ’слабы, бяссільны’.

Мліча́рня ’пункт прыёму малака ад насельніцтва’ (драг., Сл. Брэс.). З польск. mleczarnia ’малачарня’.