◎ Кялбу́ш ’няўклюда’, параўн. літ. kėbla, keblūšius ’хто нехлямяжы, нязграбны, няспрытны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 597). Балтызм.
◎ Кяло́йша ’калоша’, ’хто неахайны’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kelelšė ’тс’, kelys ’калена’ (Там жа, 2, 597). Балтызм.
◎ Кялтуя́ ’цапільна’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. keltojä ’тс’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Запазычанне з літ. мовы (Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 61; Смулкова, Лекс. балтызмы, 41; Лаўцугэ, Балтизмы, 67).