◎ Кялтуя́ ’цапільна’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. keltojä ’тс’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Запазычанне з літ. мовы (Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 61; Смулкова, Лекс. балтызмы, 41; Лаўцугэ, Балтизмы, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)