Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Гной ’нагнаенне; гной’ (БРС, Шат., Касп., Нас.). Прасл. *gnojь ’тс’ (параўн. рус. гной, польск. gnój, чэш. knůj, ст.-слав. гнои, балг. гной і г. д.). Аблаўтная форма да *gniti (гл. гні́сці). Фасмер, 1, 422; Слаўскі, 1, 305; Брукнер. 147; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 6, 179.

Гном ’гном’ (БРС). Рус. гном, укр. гном. Крыніцай запазычання з’яўляецца ням. Gnom ’дух зямлі, гор’ (< с.-лац. gnomus < грэч.). У бел. і ўкр. мовы слова трапіла, магчыма, праз рус.