Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Гне́сці ’давіць, ціснуць’. Слова прасл. характару; адносіцца да вялікага сямейства слоў, якія маюць значэнне ’ціснуць, душыць, мясіць і да т. п.’ Параўн. рус. гнести́, укр. гне́сти, чэш. hnísti, польск. gnieść, балг. гнетя́, макед. гнете, серб.-харв. гњѐсти, славен. gnésti, ст.-слав. гнести. Прасл. *gnesti. Роднасныя формы выключна ў герм. мовах. Параўн. ст.-в.-ням. knetan, с.-н.-ням. kneden ’мясіць, мяць’, ст.-англ. cnedan, англ. to knead. Гл. Фасмер, 1, 421; Траўтман, 93; Бернекер, 1, 311–312; Трубачоў, Эт. сл., 6, 165–166.

Гнеў ’гнеў’ (БРС). Параўн. рус. гнев, укр. гніе, чэш. hněv, в.-луж. hněw, н.-луж. gniw, балг. гняв, макед. гнев, ст.-слав. гнѣвъ і г. д. Прасл. *gněvъ. Гэта вытворнае ад дзеяслова gněvati () ’гнявіць, гневацца’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 170). Паходжанне самога дзеяслова не вельмі яснае. Агляд версій гл. у Трубачова, там жа, 168–170. Параўн. яшчэ Мартынаў, ЭИРЯ, Н, 1962, 55–57. Фасмер (1, 420), улічваючы рус. дыял. гнев ’гніль’, ц.-слав. гнѣвъ ’тс’, лічыў магчымай роднасць з *gniti ’гніць’. Да *gněvъ адносяцца і шматлікія вытворныя яшчэ праславянскай эпохі: гне́ўны, гняві́ць і інш. (прасл. *gnevьnъ, *gněviti і г. д.; агляд гл. у Трубачова, там жа, 168–170).