◎ Коўп 1 ’страўнік у жывёл, птушак’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Да коўп 2 (гл.). Параўн. коўб 2 (гл.).
◎ Коўп 2: з коўпам ’з верхам’ (Федар.). Балтызм. Параўн. літ. kaupas ’тое, што насыпаецца з верхам, звыш меры’, su kaupu = з коўпам (Лаўчутэ, Балтизмы, 115).
◎ Ко́ўраты ’вароты’ (Мат. Маг., Бяльк., Юрч.) Укр. коворот ’вароты каля ўваходу ў сяло’, рус. коворат ’стоўб, да якога прымацоўваюцца вароты’. Магчыма, мы маем справу тут з прэфармантам ко‑, к-. Параўн. ЕСУМ, 2, 485.
◎ Коўт ’конскі кал’ (Бяльк.). Параўн. укр. ковтях ’тс’. Украінская форма, відаць, узыходзіць да ковтях ’пасма збітага валосся’. У сваю чаргу апошняе да каўтун (гл.) (ЕСУМ, 2, 488). Такім чынам, бел. коўт можна разглядаць як выпадак зваротнага словаўтварэння да каўтун. Гл. каўцях.
◎ Ко́ўтаб ’мелкае азярцо на лузе’ (Яшк.). Параўн. укр. ковтеб. ковдоба ’тс’ (ЕСУМ, 2, 487). Гл. каўдоба.
◎ Ко́ўтун 1 ’каўтун’ (Мат. Гом.). Гл. каўтун.
◎ Ко́ўтун 2 ’губа’ (Мат. Гом.). Да коўтун© (гл.). Семантычны пераход ’патаўшчэнне^’губа’.
◎ Коўх ’удар кулаком’ (Нас.). Да корх (гл.).
◎ Ко́ўцеб ’возера’ (Мат. Гом.). Гл. коўтаб.
Коўць ’глыток’ (ТС, Мат. Гом., Жыв. сл., Янк. I). Гл. каўтаць.
◎ Ко́ўча 1 ’штосьці нязграбнае, бясформеннае’ (ТС). Да коўнаць (гл.).⇉*
◎ Ко́ўча 2 ’пакручаная траста льну’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. каўча©. Да коўчаць (гл.).
◎ Ко́ўчала ’бессаромны, балбатун’ (Нар. лекс.). Гл. коўчаць.