◎ Ко́ткі 1 ’канюшына пашавая’ (Нар. лекс.). Да кот©. Гл. коцікі, коцы.
◎ Ко́ткі 2 ’матавіла’ (Сцяшк.)· Да котг (гл.).
Ко́тла ’бярлога’ (Сержп. Грам.), ’род’ (Сержп. Ск.). Магчыма, да каціцца (гл.). Тады kot‑lo < kotiti, як maslo < mazati. Ваян (RÉS, 13, 251) бачыў у рус. кодло тое ж вытворнае слова. Параўн. кодла (гл.), котлішча (гл.).
Ко́тлік ’від гэбля’ (Жыв. сл.). Да каціць (гл.). Тады котлік < кот‑ло + ‑ік.
Ко́тлішча ’месца жыхарства, сяліба’, ’род, сям’я’ (ТСБМ, Яшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), ’выкачанае месца’ (Шат., Ян.), ’адкрытае бяздонне на балоце’ (ТС). Не выключана, што котлішча ў значэнні ’выкачанае месца’ толькі амонім іншага паходжання (да каціць). Котлішча ў значэнні ’сяліба, род’ і г. д. генетычна звязана з котла (гл.).
Ко́тная ’цяжарная (пра авечку, казу)’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. каціцца.
◎ Коўб 1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).
◎ Коўб 2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр. ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коуп© (гл.).
◎ Коўб 3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?
Ко́ўдра ’пасцельная рэч, якою накрываюцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Бяльк., Шпіл., Нар. словатв., Яруш., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Шпіл.). Укр. ковдра ’тс’. Запазычанні з польск. kołdra ’тс’, якія разам з іншымі заходнеславянскімі назвамі коўдры паходзяць з італ. coltra ’пакрывала’ (ЕСУМ, 2, 482; Слаўскі, 2, 366).
Ко́ўзацца ’катацца па слізкай паверхні’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 3, Бяльк., Федар. Рук., КЭС, лаг., Янк. Мат.). Укр. ковзатися, рус. колзать ’тс’, польск. kielzać sie, чэш. klouzati se, славац. kľzať ’тс’. Адсутнасць адпаведнікаў у паўднёвых славян вымушае сумнявацца ў праславянскім характары *kъlzati (параўн. ЕСУМ, 2, 483).
◎ Ко́ўзні ’рукавіцы’ (Мат. Гом., Маш.). Да коўзацца? (гл.). Семантыка незразумелая.
Ко́ўка 1 ’дзеянне паводле дзеяслова каваць (ТСБМ) (гл. каваць).
Ко́ўка 2 ’доўгі шост з патаўшчэннем на канцы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kúoka ’дубіна’ (там жа, 2, 508), ’калатуша для разбівання камякоў на раллі’ (Касп.). Запазычанне з літоўскай мовы.