Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Корж ’прэснае, сухое печыва з мукі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр. корж, рус. корж ’тс’. Параўн. славен. kȑž ’булка’ (Бернекер, 1, 667; Брукнер, KZ, 48, 210). Для рэканструкцыі прасл. kъržь не існуе дастатковых падстаў (адсутнічаюць паралелі ў іншых паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх моў). Але таксама нельга дапусціць пазнейшае запазычанне ў славенскай мове (мы б чакалі *korž).

Корм ’ежа жывёлы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр., Яруш.). Укр. корм, рус. корм ’тс’, ст.-слав. кръма, балг. кърма, серб.-харв. кр́ма, славен. kŕma ’тс’, польск. karm, чэш. krm, славац. krm, в.-луж. korm, н.-луж. kjarm ’тс’. Прасл. kъrmъ першапачаткова ’тлустая ежа’, як аб гэтым можна меркаваць паводле ст.-слав. кръмль ’раскошнае жыццё, раскоша’ і такіх адпаведнікаў, як прасл. skormъ (ст.-рус. скоромъ ’тлушч’, польск. skrom ’тс’ і інш.). Тады kъrmъ і skoromъ суадносяцца як аблаўтныя ступені і.-е. (s)korm‑/(s)kr̥m‑ (гл. Мартынаў, Этимология–1968, 17; Вештарт, Лекс. Палесся, 141). Спроба суаднесці прасл. kъrmъ з літ. šérti ’карміць’ (Сольмсен KZ, 35, 483; Бэццанбергер BB, 17, 222) не пераконвае, бо пры гэтым дапускаецца чаргаванне гутуральных і m‑суфіксацыя для славянскага назоўніка. Параўн. Петлева, Этимология–1974, 16–19. Іншыя этымалогіі неверагодныя.

Ко́рмнік ’кормны кабан’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Шат., Нар. лекс., Жд. 2). Параўн. серб.-харв. кр̑мак ’кабан’, кр̑мача ’свіння’. Калі ўлічыць, што прыметнік кормны (гл.) таксама адносіцца да кабана, можна гаварыць яшчэ аб праславянскім семантычным пераходзе kъrmiti ’даваць ежу дзеля тлушчу’ > ’карміць кабана’. Параўн. корм (гл.).

Ко́рмны ’якога кормяць на забой, адкормлены’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., З нар. сл.). Гл. кормнік, корм.

Ко́рнік ’адказны за плыт у караване, гонцы’ (Нар. лекс., Нар. сл.). Да *къгтьмкъ (*кормнікі корнік). Гл. карма.

Ко́рпацца ’капацца, калупацца’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 3, Жыв. сл., Сцяшк., Мат. Гом.). Укр. корпати ’калупаць, павольна рабіць што-небудзь’. Параўн. бел. карпаць (гл.) у значэнні ’кепска шыць’ (Нас., 230). Апошняе звязана з рус. корпать ’зашываць адзенне, лапіць’ і іншымі славянскімі паралелямі: серб.-харв. кр́пати ’лапіць абутак і адзенне’, славен. kŕpati ’тс’, польск. karpać ’лапіць адзенне’, славац. krpať ’тс’. Прасл. kъrpati вытворны дзеяслоў ад kъrpa ’лапік’ (балг. кърпа ’анучка, лапік’, серб.-харв. кр̏па ’тс’, славен. kŕpa ’лапік’, серб.-харв. кр̏пље ’від абутку’, kŕplja ’тс’, чэш. krpec, славац. krpec, польск. kierpce ’тс’). З гэтым славянскім словам, якое збераглося толькі спарадычна, генетычна звязана вядомая балтыйская назва абутку: ст.-прус. kurpe, літ. kùrpė, лат. kur̄pe (Тапароў, K–L, 323–333). Цікава, што першасны дзеяслоў літ. kur̃pti мае значэнне ’кепска шыць, вязаць’.

Корт1 ’грубая фабрычная тканіна’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне з польск. kort ’тс’, якое з англ. cord ’тс’ (Слаўскі, 2, 499).

Корт2 ’пляцоўка для гульні ў тэніс’ (ТСБМ). Англ. court (там жа, 2, 715). Новае запазычанне з англійскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 336).

Ко́рушка ’невялікая прамысловая рыба атрада селядцовападобных’ (ТСБМ). Ад фін. kuore (там жа, 2, 715). Запазычанне з фінскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 342).

Корх ’мера даўжыні на шырыню далоні, кулак’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., ЭШ). Укр. корх, рус. корх ’тс’ (Фасмер, 2, 340). Аднак, зыходзячы з бел. прыкархнуць ’прытуліцца, заснуць’, рус. прикорхнутися ’нахіліцца, сагнуцца’, можна меркаваць, што першасным значэннем для корх было ’нешта сагнутае, скурчанае’ (> ’кулак’). Калі прыняць гэту гіпотэзу, мэтазгодна суаднесці корх з рус. корг ’кулак’, корга ’крывое дрэва’ (гл. корга). Фрыкатыўнае г магло перайсці ў х. Іншыя спробы этымалогіі зусім ненадзейныя.

Ко́рхва ’кошык, карзіна’ (Мат. Маг.). Да корх (гл.).