Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Ко́нча ’тс’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Сцяшк., Жыв. сл., Жд. 2). Гл. канец.

Конь 1 ’буйная свойская аднакапытная жывёліна’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш., Сцяшк.), ’здаровы высокі мужчына’ (Мат. Маг.). Укр. кінь, рус. конь, ст.-рус. конь ’тс’, ст.-слав. конь, балг. кон, серб.-харв. ко̏њ, славен. kònj ’тс’, польск. koń, чэш. kuň, славац. koň, в.-луж. kóń, н.-луж. koń ’тс’. Прасл. konь. Мы выводзім у адпаведнасці з этымалогіяй Левянталя (KZ, 47, 146) з прасл. komonь (ст.-рус. комонь ’баявы конь’), які адносіцца разам з ст.-прус. camnet ’тс’ да аднаго гнязда з літ. kãmanas ’аброць’, kamanuóti ’кілзаць’. Такім чынам, можна рэканструяваць *kamanas asvas ’закілзаны конь’ (= прасл. *komonъ osъ). Апошні ў выніку семантычнай кандэнсацыі даў komonь (Мартынаў, Изоглоссы, 21; Мартынаў, Язык, 71). Аналагічна тлумачыцца ст.-прус. camnet, які ад *kamnētas russis ’закілзаны конь’ (Тапароў, I–K, 193). Суфіксацыя старажытнарускага слова, яго супастаўленне з прасл. komonь даюць падставы для рэканструкцыі зыходнай формы *kamn‑, як супастаўленне komonь з літ. kãmanas для *kaman‑. Ад гэтых асноў рэгулярна ўтвараецца адыменны назоўнік якасці на ‑is *kamnis/*kamanis (як літ. júodas ’чорны’ > júodis ’вараны конь’). Форма *kamanis дала на славянскай моўнай глебе рэфлексацыю komonь, форма *kamnis — *komnь > konь. Іншыя этымалагічныя версіі неверагодныя: konь < *kobnь (Фасмер, ZfSlPh, 9, 111; Брукнер, 253–254), konь < *skopnь (Машынскі, Pierw., 235), konь < кельт. *konkos ’скакун’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 197). Параўн. яшчэ Баль, SPKOK PAN, 20, 2, 334–335.

Конь 2 ’слуп, драўляная апора’ (Хар., Нік. Очерки). Гл. конь 1.

Ко́нюх 1 ’воўк, які нападае на коней’ (Сцяшк. Сл.). Гл. конь 1.

Ко́нюх 2 ’конюх, даглядчык коней’ (ТСБМ, Нас.). Гл. конь 1.

Ко́нюх 3 ’каня (птушка)’ (Бяльк.). Кантамінацыйнае пераўтварэнне канюк > конюх.

Ко́нязь ’драўляны слуп’ (Яшк.). Да конавязь ’слуп, да якога прывязваюць коней’ (гл.).

Ко́панік ’полаз з дрэва, выкапанага з коранем’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. капаць.

Ко́панка ’кар’ер, сажалка’ (ТСБМ, Шат., Нар. лекс., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк.). Гл. капаць.

Ко́панкі ’драўляныя начоўкі’ (Сцяшк. Сл.). Да копанка (гл.).

Ко́пань 1 ’копанка’ (Яшк., Сл. паўн.-зах., Яўс., Мат. Маг.). Гл. капаць.

Ко́пань 2 ’тарфянік’ (Сцяшк. Сл.). Да капаць (гл.).

Ко́пачка ’матыка з некалькімі зубамі для капання бульбы’ (Жыв. сл., Сл. паўн.-зах.). Да капаць (гл.).

Ко́пішча 1 ’каменная гара ў выглядзе велізарнага кургана’ (Шпіл.). Да капец (гл.).

Ко́пішча 2 ’яўрэйскія могілкі’ (Нас., Яшк.). Гл. капаць.

Ко́пішча 3 ’месца, дзе ў XVI ст. сяляне вялі следства і рабілі суд, на які збіраліся баяры і шляхта з розных аколіц на мілю ў акружнасці’ (Яшк.). Гл. копішча 1.