Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Ко́нпус ’компас’ (Бяльк.). Гл. компас.

Ко́нскае шча́ўе ’шчаўе дамашняе, Rumex domesticus Hartm crispus L.’ (Кіс.). Да конь 1 (гл.). Параўн. конскае пучча (гл.).

Ко́нская лу́па ’свінуха тонкая (назва грыба)’ (Жыв. сл.). Гл. лупіць.

Ко́нская пу́чча ’конскі шчавель, Rumex crispus’ (Бяльк.). Гл. пучча.

Ко́нская раго́жа ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Нар. лекс.). Да конь 1 (гл.).

Ко́нская цыбу́ля ’страўнік’ (Шат., Бір.). Да конь 1 (гл.).

Ко́нскі ’вялікі, больш за свае звычайныя памеры’ (Жыв. сл.). Гл. конь 1.

Ко́нскі во́ўк ’вялікі сівы воўк, ростам з жарабца’ (Жд. 3). Гл. конскі.

Ко́нус ’капец’ (Мат. Гом.). З лац. conus праз рус. конус (Фасмер, 2, 315).

Ко́нцам ’абавязкова’ (КЭС, лаг.). Гл. канец.