Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кныш1 ’нізкарослы чалавек’ (Нар. сл.). Гл. кныш?,.

Кныш2 ’шышка, сухі выраст на краях булкі хлеба’ (Нар. словатв.). Гл. кнышз‑

Кныш3 ’пірог, які ядуць на дзяды’ (Кольб.). Укр. книш ’тс’. Этымалогія Фасмера (Этюды, 90), з грэч. κνίσα ’пах лечанага мяса і тлушчу’. Больш верагоднай здаецца версія Бернекера (1, 531), паводле якой кпіш, книш < ням. Knitschet ’галушка з мукі’.

Кнэ́бэль ’завала’; «двары на кнэбэль замыкаліся» (Сл. паўн.-зах.). Гл. кнебіль.

Кнэ́мбіць ’мучыць, біць’ (Сцяшк. Сл.). З польск. gnębić ’прыгнятаць, мучыць’.

Кню́па ’ганарыстая жанчына з характарам’ (Нар. лекс.). Укр. кнюпіти ’сядзець сагнуўшыся’, хнюпити голову, нос ’апусціць галаву, нос’, похнюпитися ’сядзець сумна, маркотна’. Як здаецца, кнюпа ’ганарыстая жанчына з характарам’. Скнюпа ’маўклівая, маркотная жанчына’. Гэта беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання. Параўн. літ. kniäubtis ’сядзець, апусціўшы галаву’, kniubti, knubti ’сагнуцца’ (параўн. ЕСУМ, 2, 475).

Кнюпцюры́ ’кіпцюры’ (Сцяшк.). Кантамінацыя кніпці (гл.) з кіпцюры (гл.).

Кню́ха ’жывот’ (Нар. лекс.), ’тоўсты чалавек’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя кіндзюх і бруха (*кіндзюха > кнюха).

Кнюха́ты ’брухаты’ (ТС). Гл. кнюха.

Кня́ваць1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).

Кня́ваць2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).

Кня́гаць ’канькаць, выпрошваць’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. апяваць ©.

Княгі́ня1 ’жонка князя’ (ТСБМ). Укр. княгиня, рус. княгиня ’тс’, балг. княгиня, серб.-харв. кнѐгиња, славен. knegínja ’тс’, чэш. kněhyne, kněni, славац. kneginja ’тс’, в.-луж. knjéni ’пані’. Да прасл. kъnęgyni, утворанага пры дапамозе суфіксацыі на ‑yni (SP, 1, 139) ад *kъnęgъ перад трэцяй палаталізацыяй, згодна з якой *kъnęgъ > kъnędzь (гл. князь1).

Княгі́ня2 ’нявеста’ (ТСБМ, Нар. словатв., З нар. сл., Сержп. Грам., Яруш., Хрэст. дыял., Шн., Гарэц., Грыг.). Гл. княгіня1.