◎ Клі́пша ’крываногі чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. klipsas ’хто кульгавы’ (там жа, 477). Гл. клыпша.
◎ Кліп-кліп ’перадача характэрнага скрыпу абутку на драўлянай падэшве’: «Пасля вайны хадзілі у клікатнях, клікатні гібаліся, і як ідзешß кліп‑кліп» (Сл. паўн.-зах., 477). З кантэксту відаць, што назва клікатні звязана з кліп‑кліп. Гл. кліпанікі.⇉_
Клір ’служыцелі культу хрысціянскай царквы’ (ТСБМ). Укр. клир, рус. клир, ст.-рус. клиръ ’тс’. Праз ст.-слав. клиръ са ст.-грэч. κλήρος (Фасмер, 2, 251).
◎ Клітба́ ’праклёны, клятва, заклінанне’ (Бяльк.). Гл. клятба.
◎ Кліц ’калода’ (Сл. паўн.-зах.). З ням. Klotz (там жа, 478). Параўн. клец (гл.).
Кліч ’заклік, крык, вокліч’ (ТСБМ). Гл. клікаць.
◎ Кліша́вы ’клышаногі’ (Нар. словатв., З нар. сл.), клішавыя ногі ’крывыя ногі’ (Ян.). Гл. клышаногі.
◎ Кліша́ць, клыша́ты ’ступаць, ставячы ступні пяткамі ўнутр, а наскі ўбакі’ (З нар. сл.). Гл. клышаногі.
◎ Клі́шы ’ногі’ (Нар. словатв.). Гл. клышьі 2, клышаногі.
◎ Кло́варат ’вароты’ (Мат. Маг.). Гл. калаварот. Перанос значэння пад уплывам вароты (гл.).