Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кліќуша ’нервовахворая жанчына, істэрычныя прыпадкі якой суправаджаюцца рэзкімі крыкамі, вішчаннем’ (ТСБМ). Да клікаць (гл.).

Клім ’злодзей’ (Рам.). Параўн. польск. klimkować, klinko‑ wać, klinikiem rzucać ’падманваць, ашукваць’. Зафіксавана ўпершыню ў помніках на беларускай моўнай глебе (Будны, XVI ст.). Паводле Брукнера (234), гэтыя выразы ўзніклі ў сувязі з дыскусіяй аб аўтэнтычнасці твораў папы Клімента I. Супраць Слаўскі (2, 225), які лічыць, што klimkować звязана з кипъкъ: klinkiem > klimkiem. Пры гэтым прыводзяцца такія паралелі: бел. клінок ’падман’ (у выразе клінкі падбіваць). Аналагічныя фразеалагізмы ёсць і ў іншых славянскіх мовах (гл. клшокз). На карысць гэтага тлумачэння сведчыць, паводле Слаўскага, варыянт klinkować. Калі гэта версія справядлівая, трэба лічыць лексему клім як рэзультат зваротнага словаўтварэння ад klimkować.

Клі́мат ’сукупнасць метэаралагічных умоў у залежнасці ад геаграфічных абставін’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. климат з франц. climat (Фасмер, 2, 250). Параўн., аднак, Шанскі, 2, 8, і 58.

Клімб ’кіёчак для звязвання снапоў’ (З нар. сл.). Гл. кныбель. Фармальнае пераўтварэнне кныбель > клынбэль (гл.) > *клімбель > клімб.

Клі́мкаць ’удараць са звонам (па струнах, па металу)’ (Гарэц., Нік., Няч.). Гукапераймальнае.

Клімо́таць ’паклёпнічаць’ (Нас.). Да клім (гл.).

Клін1 ’завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. клин, рус. клин, ст.-рус. клинъ, балг. клин, макед. клин, серб.-харв. кли̏н, славен. klìn, польск. klin, чэш. klín, славац. klin, в.-луж. klin, н.-луж. klin ’тс’. Прасл. klinъ да kъl‑inъ, якое ад kolti ’калоць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 46). Гл. калоць.

Клін2 ’устаўка ў адзенні, прарэх, шырынка’ (Сл. паўн.-зах.). Да клін1. Другаснае значэнне ўзнікла на аснове знешняга падабенства часткі адзення да кліна.

Кліндух ’дзікі голуб’ (Бяльк.). Укр. клинтух, климець ’парода галубоў’, рус. клинтух ’дзікі голуб’. Няясна (ЕСУМ, 2, 460).

Клі́нды ’ногі’ (Жыв. сл.). Гл. кленды.

Кліне́ц ’клінападобныя жамерыны з канаплянага семя пасля выціскання алею’ (Нас.). Гл. клін©.