Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Брушты́н. Гл. буршты́н. Фанетычна варыянт брушты́н узнік з буршты́н як вынік дыялектнага спрашчэння групы ‑ршт‑ (якая была цяжкай для вымаўлення).

Брыво́, брыва́ (Касп., Бяльк., Бір. Дзярж.). Рус. бровь, укр. брова́, польск. brew, чэш. brva, ст.-слав. бръвь, серб.-харв. о̏брва. Прасл. *bry (родн. скл. *brъve). І.‑е. *bhrū‑s ’брыво’ (: *bhreu̯‑). Параўн. літ. bruvìs, грэч. ὀφρῦς, ст.-інд. bhrū́ṣ, ст.-англ. brú, ст.-в.-ням. brāwa (ням. Braue, Augenbraue). Бернекер, 91; Траўтман, 38; Слаўскі, 1, 42; Фасмер, 1, 215.

Брыг ’від судна’. Рус. бриг, укр. бриг. Запазычанне з ням. Brigg або англ. brig (< італ. brigantino). Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 213; Клюге, 100. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 195.

Брыга́да. Рус. брига́да, укр. брига́да. З польск. brygada (або ням. Brigade) < франц. brigade < італ. brigata ’тс’. Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 213; Шанскі, 1, Б, 196.

Брыгва́ ’непраходнае балота’ (Яшкін). Няясна. Хутчэй за ўсё (параўн. значэнне слова) з дрыгва ’тс’, на якое аказала ўплыў нейкая іншая назва.

Брыд 1 ’чад’ (Сцяшк. МГ), ’дым у лазні, чад’ (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) брид ’дым’, брида ’едкі дым’. Гл. бры́дкі. Аснова гэта абазначала розныя непрыемныя з’явы (у тым ліку халодны, рэзкі вецер, паветра і г. д.). У дадзеным выпадку адбылася лексікалізацыя ў адным пэўным значэнні.

Брыд 2 рабро дошкі’. Гл. брыж 1.

Бры́дкі. Рус. (зах.) бридко́й ’рэзкі вецер’, укр. бридки́й ’дрэнны, агідны, брыдкі’, польск. brzydki, чэш. břidký (ст.) ’рэзкі; агідны’, ст.-слав. бридъкъ, серб.-харв. бри̏дак ’востры, рэзкі’ і г. д. Прасл. *bridbkъ < *bridъ (а гэта ўтварэнне суфіксам ‑d‑ ад *bri‑ ’брыць, рэзаць’, гл. брыць; і.-е. *bher‑ ’рэзаць вострым’); Бернекер, 86; Мейе, Études, 325; Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; БЕР, 1, 78. Іншая версія (услед за Нідэрманам, IF, 37, 145 і наст.; Гуерам, LF, 44; 226) у Махэка₂, 73: роднаснасць з ням. bitter ’горкі’ (*bhid‑ró‑s); у славян розныя метатэзы (непераканаўча).

Брыды́ ’канцы клёпак ля дна кадушкі і да т. п.’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і брыд 2 ’рабро дошкі’ (гл.). Да слав. *bridъ (гл. бры́дкі) у яго першасным значэнні ’востры’. Параўн. яшчэ брыж 1, брыд 2, брэд. Брыды́ — семантычны архаізм, як і іншыя словы гэтага рада.

Брыж 1 ’рабро дошкі’ (Інстр. II, таксама брыд), ’востры край, вугал граняў’ (Нас., Бяльк., Гарэц.). Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 18–19) лічыць, што гэта словы (толькі беларускае) на слав. глебе не этымалагізуецца і таму з’яўляецца запазычаннем з балт. моў (літ. brỹžis ’рыса, лінія’; да літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 56). Этымалогія, бясспрэчна, няправільная. У гэтым жа значэнні ўжываецца і брыд. Як вядома, слав. *bridъ (утворанае суфіксам ‑d‑ ад *bri‑ti) азначала і востры’. Параўн. рус. дыял. бри́дкий, бри́ткий ’востры’ (пра інструменты), ст.-чэш. břidký ’востры’ (břidký meč), чэш. břitký ’тс’, серб.-харв. бри̏дак ’востры’ (бритка cабља) і г. д. (прыклады гл. Бернекер, 86; Гебаўэр, Sl. stč., 103; Махэк₂, 73; Слаўскі, 1, 47). Брыж з’яўляецца j‑вым варыянтам да брыд ’тс’ (адносна форм на ‑j‑ параўн. славен. brȋja (*bridja) горкасць’). Параўн. яшчэ брыды́ ’канцы клёпак’ (гл.), брэд ’вастрыё нажа’ (гл.). Сюды ж, напэўна, і брыж ’венца посуду’ (Лысенка, СПГ). Гл. Краўчук, Бел.-рус. ізал., 60.

Брыж 2 (род. брыжа́) спінка ў ложку’ (КЭС). Відавочна, таго ж паходжання, што і брыж 1 (гл.): ’востры край’ → ’рабро’ → ’спінка’.

Брыж 3 ’выступ у коміне, на які што-небудзь кладуць’ (Інстр. I). Не вельмі лёгка рашыць, куды адносіцца гэта слова: да брыд ’востры край дошкі’ (гл. брыж 1, 2) ці да брыж ’складка’ (гл. брыжы 1). Хутчэй за ўсё брыж 3 адносіцца да брыжы ’складкі, бардзюр’ (< польск.), таму што і ў польск. мове bryże азначаюць розныя выступаючыя прадметы (гл. Варш. сл., 1, 216).

Бры́жчык ’самае буйное зерне’. Гл. бры́зак.