Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Караба́н ’складка на скуры, маршчыны’ (З нар. сл., Сцяшк. МГ) да прасл. korbiti ’моршчыць’ < korbъ ’каробка’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 52).

Карабе́ль, укр. корабель, рус. корабль, чэш. koráb, славац. koráb, польск. korab, ст.-слав. корабль, балг. кораб, серб.-харв. ко̏рабаљ, славен. korabelj. Лічыцца праславянскім запазычаннем з грэч. χαςάβιον (Бернекер, 567). Спасылка на адзінасць гэтага эвентуальнага праславянскага грэцызма нічога не даводзіць, бо праблема палеабалканізмаў у праславянскай мове зусім не вывучана. Зафіксаванае толькі ў візантыйскую эпоху грэч. καράβιον тым не менш перадаецца ў славянскіх мовах з ‑bъ‑, а не ‑v‑, што гаворыць на карысць яго палеабалканскага паходжання (параўн. Трубачоў, Эт. сл. 11, 46–48).

Карабе́ц1 ’караблік’ (Дзмітр.) — другасная форма ад карабель (слядоў карай = прасл. котѣъ у гэтым значэнні не наглядаецца).

Карабе́ц ’карп, Cyprinus carpio’ (Мат.), кантамінацыя карп з папярэднім.

Карабо́к ’невялікая каробка’ (Янк. Мат., Янк. 1, Др.-Падб.) (гл. каробка). Словаўтварэнне з фармантам ‑ъкъ; прасл. korbъkъ.

Караб’я ’вялікая лубяная каробка’ (Янк. I). Архаічная форма з суфіксам ‑bja, якая працягвае імёны ж. р. на L Параўн. ст.-слав. крабий, серб.-харв. крабца, ст.-польск. krobia, рус. коробья.

Карава́й ’рытуальны вясельны хлеб’, укр. коровай ’тс’, рус. коровай ’тс’, балг. кравай ’тс’, серб.-харв. кра̀ва̑ј ’тс’, славен. kravâj ’тс’ (заходнеславянскія паралелі адсутнічаюць). Аб фальклорных даных гл. Іванаў-Тапароў, Иссл., 243 і наст. Традыцыйна каравай разглядаецца як «бык-жаніх» («каравайкарова»), каравайварапай ’выкрадальнік нявесты’ ў адпаведнасці з абрадам «умыкання». Словаўтваральная мадэль выкарыстоўвае фармант ‑ějь/‑(j)ajь (Ваян, Gram. comp. IV, 532; SP, 1, 88). Параўн. літ. vasarà ’лета’, vasarójis ’яравы хлеб’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 115).

Карава́н — запазычанне з усходу ў рад еўрапейскіх краін. Параўн. перс. karwan (< ст.-інд. karabhá ’вярблюд’). Напрамак запазычання і мовы-пасрэднікі вызначыць цяжка (Локач, 86; Фасмер, 2, 190).

Карава́ць ’здзіраць кару’ (Шат., Выг.). Гл. кара.

Карава́шнік, каравачнік ’зборшчык утылю, каравак’ (Янк. 1, Янк. III, Мат. АС, Хрэст. дыял., Шатал.). Гл. караўка.

Караве́нькі ’брудны’ (Нар. словатв.). Гл. каравы.