◎ Капава́ць 1 ’цяміць, кумекаць’ (стаўбц., Нар. сл.; смарг. Сцяш. Сл.; зэльв. Жыв. сл.), капавіты ’разумны, кемлівы’ (Сцяшк.). Паводле геаграфічнага пашырэння — паланізм (< kapować ’тс’, ’падглядваць, віжаваць, сачыць’, якое узыходзіць да лац. caput ’галава’).
◎ Капава́ць 2 ’складаць у копы’ (браг., Мат. Гом.), капнаваць, напіць ’тс’ (там жа). Да напаі. Сюды ж і капавішча ’месца, дзе ставяць капу сена’ (слаўг., Яшк.).
◎ Капава́ць 3 ’мець або пражыць 60 год’ (смарг. Сл. паўн.-зах.). Да капах.
◎ Капаві́шча ’месца старажытнага суда’ (Гарб.). Ад капішча (гл.). Відавочна, суды, рашэнні прымаліся каля культавага храма, дзе збіралася большасць жыхароў.
◎ Капа́йла ’марудны’, капун ’тс’ (Нас.; брасл., шчуч. Сл. паўн.-зах.), ушац. каноніка, кареліц. капач ’тс’ (Янк. Мат., Пан. дыс.). Да капацца ’рабіць марудна, няўмела’ < капаць (гл.).
◎ Капа́лька ’драўляная міска’ (гродз., Сцяшк. Сл.) — у выніку пераходу н > л. Да капанька (гл.).
Капа́льня ’руднік’, ’кар’ер, месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш.’ (ТСБМ, Нас.), навагр., астрав. ’шахта’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. копа́льня. Відавочна, запазычанне з польск. kopalnia ’шахта’, якое ўтворана ад kopać ’капаць’ на ўзор лац. fodīna ’тс’ < fodere ’капаць’ (Слаўскі, 2, 451–452). Сюды ж астрав. капальнякі́, воран. капаня́к ’драўніна, якую выкарыстоўваюць у шахтах для ўмацавання лавы’ (Сцяшк.).
◎ Капалю́ш ’летняя шапка з палямі’ (іван., КЭС), капелюш ’саламяная, сітавая, лазовая шапка’ (Шн. 3, ПІпіл.; гродз. Рам. 1), капелюша ’капялюш’ (Мядзв.); у капэлюшы ’д’ябал’ (Выг.), капелюшы ’лісты гарбузоў’ (Бір.), капелюш, капелюшы. капелюшній. капелюшні, капелюшнічок, капелюшына ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum (L.) Sm.’, ’гарлачык чыста-белы, Numphaea candida Presl.’, ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europaeum L.’ (Бейл.), да капялюш (гл.).
Капані́ ’сані, палазы якіх не гнутыя, а зроблены з дрэва, выкапанага з коранем’ (Нас.; КЭС, лаг.; круп., Жыв. сл.; Др.-Падб.; светлаг., Мат. Гом.; віл. Сл. паўн.-зах.; бялын., Янк. Мат.); кыпанікі ’тс’ (Яўс.), капа́нікі ’палазы’ (гом., Мат. Гом.), кыпа́нь, кыпане́ц ’дрэва з загнутым коранем’ (Нік. Очерки), капа́ны і ко́паны ’вычасаны з дрэва, выкапанага з коранем’ (ТСБМ). Рус. смал., калуж. ко́пани ’палазы з такога кораня’. Узыходзіць да прасл. kopanь, якое з дзеепрыметніка прошл. часу kopanъ < kopati > капа́ць (гл.). Параўн. рус. цвяр., пск., пецярб. ко́панцы ’сані’, а таксама рус. наўг., кастрам., ярасл., цвяр., урал. копань ’дрэва, выкапанае з коранем для выкарыстання яго ў будаўніцтве гаспадарчых памяшканняў, суднаў, саней’, укр. копани́ця ’тс’.
Капані́чыць ’матычыць’ (Некр., Янк. 1, Мат. Гом.; бялын., Янк. Мат.; кіраў., стаўбц., Нар. лекс.). Ад назоўніка капані́ца ’матыга’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк., Бяльк., Сержп. Грам.; стол., Крыв. — Вяр.; жлоб., Шатал.). Да капаць (гл.).
Капа́ннік ’той, хто капае бульбу’ (Шн. 3), ’землякоп’ (смарг. Шатал.), капа́нніца ’жанчына, якую нанялі капаць бульбу’ (смарг. Шатал.; Янк. 2), паст. капа́ніца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). У выніку асіміляцыі з капа́льнік, капа́льніца ’тс’.
◎ Капа́нька ’карыта’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Паўн.-польск. kopań. ст.-польск. kopania, kopańka ’ночвы’, ’начынне, выдзеўбанае з дрэва’; н.-луж. kopanką ’ночвы’, ’выдзеўбаныя паўкруглыя дошкі на вільчыку’, kopanki ’вільчык’, славен. kopanja ’карыта, ночвы’, серб.-харв. копанка, славон. копан > , чакаўск. kopanja, макед. копана, kupóńa, копан ’карыта’, ’шырокая, выдзеўбаная з дрэва пасудзіна’, балг. копиня, копанка, копань ’тс’. Прасл. корань. kopanja, корапъка < z kopati ’рыць, выдзёўбваць’, ’капаць’ (Слаўскі, 2, 452–453; Фасмер, 2, 317; БЕР, 2, 609).