Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ка́пар1, капёр ’металічная або драўляная канструкцыя (козлы) для забівання паляў’ (ТСБМ, Сцяшк., Федар. Рук.; КЭС, лаг.), лельч. ка́пар, ка́пор ’вага ў студні з жураўлём’ (Нар. сл., ДАБМ). Рус. копёр, капер, укр. копе́р, ка́пар, польск. kafar. Мяркуюць, што гэта запазычанне з ням. Käpfer ’галоўка бруса’, з с.-н.-ням. kepere ці з гал. keper (Фасмер, 2, 318; Шанскі, 2 (К), 303–304). Аб запазычанні ст.-бел. капаръ, капоръ са ст.-польск. kafar гл. Булыка, Запаз., 139, і Корчыц, Дасл. (Гродна), 31. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 407 і 566.

Ка́пар2 ’дзіцячая або жаночая цёплая шапка прамавугольнага пакрою з завязкамі пад падбародкам’ (ТСБМ, Інстр. I; полац. ДАБМ), капе́р (докш., ДАБМ). Рус. ка́пар, ка́пор і роднасныя: укр. капа, ст.-польск. kapa ’спецыяльнае прыстасаванне для закрывання галавы ад укусаў пчол’, в.-луж. kapa, khapa ’чапец, каптур’, славен. kápa ’пакрыццё галавы’, серб.-харв. ка̏па ’від шапкі’, балг. капа ’шапка’. Лексема капар запазычана з гал. kaper ’шапка’ < гал. kap, якое з італ. capparo, capero < познелац. cappa ’накрыццё галавы’.

Капара́лка, кыпырилка ’матыка’ (рас., Шатал.) — кантамінаванае ўтварэнне ад капалка і капарнуць ’капнуць’.

Капарва́с ’купарвас’ (Федар., 6). З польск. koperwas ’тс’ < с.-в.-ням. kupfer‑waʒʒer ’медная вада’ (Слаўскі, 2, 459).

Капарэ́ц ’драўляны блок, які выкарыстоўваецца дляпадымання вулляў на дрэва’ (Сержп. Бортн.). Да капар© (гл.).

Ка́пасны ’злосны, упарты, шкадлівы’, кипасць ’злосць’, на капась ’на зло’ (Некр.; мазыр. Шн.). Укр. капосний, капость ’тс’, капосник, капостити; рус. арханг. кипостливый, капост‑ ный, капостун. цвяр., анеж. капостник. У выніку перастаноўкі зычных к…д < л…к з пакасць с *pakostь ’няправільнасць, памылковасць’ < ст.-слав. опако, паны ’адваротна’.

Капатлі́вы ’марудлівы, непаваротлівы’ (ТСБМ) — у выніку кантамінацыі капацца ’рабійь што-небудзь марудна, няўмела, важдацца’ (< капаць) і карпатлівы (гл.).

Капаце́ць1 ’часта падаць, ’падаць буйнымі кроплямі’. Укр. капоті́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана ад назоўніка *kapъtъ) ’капля’, ’паданне кропель’ (параўн. ст.-чэш. kapet, суч. чэш. kapet ’кропля’, укр. капти́ти ’капаць’), як тупацець < тупат, шаркацець < шоргат і інш., да ка́паць (гл.).

Капаце́ць2 ’куродыміць’ (Касп.) прымыкае да рус. арэалу пашырэння гэтай лексемы: копотеть, копотить ’дымець’, ’пыліць’ < прасл. kopъtěti/kopъtiti < kopъtъ/kopъtь ’сажа’ < і.-е. *ku̯ep‑/*ku̯op‑/ku̯əp‑ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 29–30).

Ка́паць ’падаць кроплямі’, ’крапаць’, ’ліць кроплямі’ (ТСБМ; гродз., віл., Сл. паўн.-пах.). Укр. ка́пати, рус. ка́пать, ц.-рус. капати, польск. kapać, н.-луж. kapaś, в.-луж. kapać, чэш. kapati, kapat, kvapati, славац. kvápať, kapať, славен. kápati, серб.-харв. ка̏пати, макед. капе, балг. капя, ка́пʼъ, капа, ст.-слав. капати ’капаць’. Прасл. kapati. Сцвярджэнне таго, што kapati/kap‑kap! (Фасмер, 184) не з’яўляецца рашэннем праблемы. Трубачоў (Эт. сл., 9, 145) прапануе звярнуць увагу на аманімію kapati ’падаць кроплямі’ і ц.-слав. капати ’капаць, рыць’ і атаясаміць гэтыя дзеясловы, — параўн. першаснае значэнне ў прасл. kapati ’біць’, ’удараць’ (з дуратыўным значэннем), якое з kopali ’капаць, рыць’. БЕР (2, 612) рэканструюе для апошняга дзеяслова прасл. форму ў выглядзе kapāti.

Капа́ць, кыпа́ць ’ускопваць, рыхліць зямлю’, ’выкопваць, даставаць што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 1., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Янк. Мат.), ’разграбаць (аб курах)’ (Інстр. III). Укр. копати, рус. копать, польск., kopać, н.-луж. kopaś, в.-луж. kopać, чэш. kopati, славац. kopať, славен. kopáti, серб.-харв. ко̀пати, макед. копам, купа́ям, балг. копая, ст.-слав. копати ’тс’. Прасл. kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 18–20). Роднаснае да літ. kapóti ’рубаць’, лат. kapât ’тс’, ст.-прус. en‑kopts ’закапаны’, далей — з арм. kopʼem ’высякаць, вырэзваць’; н.-перс. kāvad, kāfad ’капаць’, ’расколваць’, ст.-грэч. κόπτω ’сячы’ і σκάπτω ’капаць’.

Капа́ч ’прылада, якой капаюць зямлю, выкопваюць караняплоды’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.; КЭС, лаг.; брасл., барыс., Сл. паўн.-зах.), капа́чык ’тс’ (Сцяшк.), ’прылада, якой гной скідаецца з воза’ (Касп., Гарэц., Нік. Очерки), кыпа́ч ’тс’ (Бяльк.), капа́ч, капа́чка ’прылада, якой вымаюць з печы патэльню’ (Сцяшк.; лід. Сл. паўн.-зах.); ваўк. капа́ч ’маруда’ (Сл. паўн.-зах.), ’землякоп’ (КЭС, лаг.; брасл., глыб., Сл. паўн.-зах., Кл., Янк. БП, ТСБМ), ’чалавек, які выбірае бульбу’ (Сцяшк.; маст. Сл. паўн.-зах.). Да капа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31–32. Прасл. kopačь (Трубачоў, Эт. сл., 11, 12–13).

Ка́пачка ’кропелька’ (Бяльк.), капычку ’крышку’ (Яўс.), кипачкі сабраць ’быць вельмі падобным’ (Гарэц., Янк. БП). Укр. рус. кипочка ’капелька’. Усх.-слав. утварэнне, якое тэрытарыяльна проціпастаўляецца зах.- і паўд.-слав. карчма (Трубачоў, Эт. сл., 9, 150). Лднак параўн. κάηκα ’капля’ (Ян., Бяльк.), да капаць (гл.).

Капа́чка, кыпачка ’жанчына, якая працуе на ўборцы бульбы’ (Яўс., Сцяшк.); ’матыка’ (браг., Шатал.). Да капач (гл.).