Капані́чыць ’матычыць’ (Некр., Янк. 1, Мат. Гом.; бялын., Янк. Мат.; кіраў., стаўбц., Нар. лекс.). Ад назоўніка капані́ца ’матыга’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк., Бяльк., Сержп. Грам.; стол., Крыв. — Вяр.; жлоб., Шатал.). Да капаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)