Капа́льня ’руднік’, ’кар’ер, месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш.’ (ТСБМ, Нас.), навагр., астрав. ’шахта’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. копа́льня. Відавочна, запазычанне з польск. kopalnia ’шахта’, якое ўтворана ад kopać ’капаць’ на ўзор лац. fodīna ’тс’ < fodere ’капаць’ (Слаўскі, 2, 451–452). Сюды ж астрав. капальнякі́, воран. капаня́к ’драўніна, якую выкарыстоўваюць у шахтах для ўмацавання лавы’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)