Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ква́шчынка ’невялікая бочка для засолу агуркоў’ (З нар. сл.). Словаўтварэнне на ‑чына, ‑шчына з памяншальным фармантам ‑ка (Сцяцко, Афікс. наз., 127).

Квашы́ліна ’квашаніна’ (З нар. сл.). Гл. квашаніна і кваша‑ ліны.

Кве́каць ’абрабляць, пэцкаць’ (КЭС, лаг.). Гіперкарэктная форма да квецаць (гл.).

Квеліцца ’дражніцца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. квяліць.

Квет ’краска, кветка’ (ТСБМ, Ян., Нас.), ’кветкі’ (ТС). Укр. квіт ’кветка’, рус. квет ’тс’, ст.-слав. цвѣтъ ’тс’, балг. цвят, мак. цвет, серб.-харв. цве̏т, славен. сvȇt, польск. kwiat, чэш. květ, славац. kvet, в.-луж. kwět, н.-луж. kwět. Пераход kvʼ > cvʼ звязвае паўднёваславянскі і ўсходнеславянскі арэалы (гл. цвет). Заходнеславянскія формы з пачатковым kv распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэала. Прасл. květъ, якое мае рэгулярныя аблаўтныя адносіны з дзеясловам kvisti (гл. цвісці). Рэгулярных паралелей за межамі славянскіх моў, як здаецца, няма (Слаўскі, 3, 479). Але германскія назвы пшаніцы і белага колеру можна суаднесці са славянскай назвай кветкі, калі прыняць пад увагу магчымасць кентумнага рэфлексу для апошняй і дублета t/d. Параўн. гоц. ƕaitеis ’пшаніца’ і ƕeits ’белы’ і ст.-слав. свѣтъ ’свет’. Літ. kvietỹs, лат. kvìesis ’зерне пшаніцы’ лічыцца германскім (гоцкім) па паходжанню. З гэтага пункту погляду прасл. květъ можа разглядацца як кентумны дублет да прасл. světъ або як лексічнае пранікненне з невядомай кентумнай мовы. Тады адносіны паміж květъ і kvisti трэба разглядаць як другасныя, якія ўзніклі па вядомай індаеўрапейскай мадэлі аблаўта. Але неверагодна, каб дублет d/t быў характэрны як для květъ, так і для světъ, тым больш што формы з канцавым ‑d не засведчаны. Таму як прасл. květъ, так і прасл. světъ нельга лічыць надзейнымі паралелямі да гоц. ƕaitеis і ƕeits. Аб семантычнай рэканструкцыі прасл. květъ гл. Лекс. Палесся, 29–30.

Кве́тка ’кветка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Нар. словатв., Бяльк., Мал.), ’галінка’ (Гарэц., Выг.), ’вязка накшталт гронкі з ядлоўцу, якая ўмацоўваецца на месцы злучэння крокваў, бліжэйшых да вуліцы ў дзень пабудавання зруба’ (В. В., Выг., Нар. словатв.), ’букет з калосся збажыны’ (Нар. словатв.), ’нязжаты пучок калосся збажыны, пакінуты ў канцы жніва’ (Шатал.). Гл. квет.

Кве́тнік ’газон, агародчык з кветкамі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яшк., Сцяшк.). Гл. квет.

Кве́цаць ’мазаць, брудзіць, пэцкаць’ (Пал., Ян., Шатал., Нар. словатв.). Гл. квэцаць.

Кве́цень1 (ж. р.) ’кветкі (зборнае)’ (ТСБМ). Гл. квет.

Кве́цень2 ’красавік’ (Нас., Сцяшк., Шатал.). Гл. квет. Бел. квецень памылкова разглядаецца як запазычанне з польск. kwiecień (Булыка, Запазыч., 145). У сапраўднасці гэта яшчэ праславянскае ўтварэнне: укр. квітень, рус. цветень, балг. цветен, серб.-харв. цветан, польск. kwiecień, чэш. květen, славац. kveteň. Суфіксальная дэрывацыя празрыстая: прасл. květ‑ьn‑jь. Прадуктыўны славянскі суфікс назоўнікаў ‑jь пашырае не менш прадуктыўны суфікс прыметнікаў ‑ьnъ. Назва месяца тады тлумачыцца як ’месяц цвіцення’ (Слаўскі, 3, 486; Краўчук УМШ, 1955, 3, 61; Шаур, Этимология–1971, 95).

Кві́га ’кукіш’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. figa ’кукіш’ (там жа, 454): © > хв > кв (апошні пераход — характэрны ўплыў літоўскай фанетыкі).