Карто́пля ’бульба’ (Нас., Шат., Жыв. сл., Сцяшк., Выг., Янк. II, Шн., Бяльк.). Гл. картопель.
Карто́пнік ’бульбоўнік’ утворана ад картоплянік (гл.).
Карто́пчына ’бульбіна’ (Жыв. сл.). Суфікс ‑ina ў функцыі Nomina singulativa.
Карто́фля ’бульба’ (Грыг., Сцяшк.). Гл. картопля.
Карто́фляшкі ’бульбяныя піражкі з макам’ (Шпіл.). да картофель (гл. картопель).
Карто́хлі ’картоплі’ (Жыв. сл.), да картофлі са спарадычным пераходам ф > х.
Карту́з ’шапка з казырком’. З н.-ням. kartûse (< франц. cartouche < італ. cartoccio), нямецкае слова значыла таксама ’папяровы мяшочак з табакай’. Параўн. наступнае.
Карту́зная таба́ка. Назва курыльнай табакі вышэйшага сорту. Яе прадавалі ў папяровых мяшочках (Нік. Очерки). Гл. папярэдняе слова.
Карту́ль ’чалавек малога росту’ (Жд. 3). Слова, у якім захавалася прасл. kortъ у значэнні ’кароткі’ (гл. кароткі). Суфікс ‑ulь утварае назоўнікі ад якасных прыметнікаў (SP, 1, 110).