Зе́льна 1 ’тлумна’, зялі́цца ’тлуміцца’ (бялын., Яўс.). Рус. перм., пск., тамб., арл. зе́льно ’вельмі, надта’. Зыходзячы з рус. значэння відаць, суадносіцца з *zělo ’вельмі’ (адкуль і прыслоўе дазела ’вельмі’ (Нас.) < *do zěla): прыметнік з суфіксам ‑ьn‑, прыслоўе, ад якога на ‑a, а таксама дзеяслоў на ‑i‑ti sę > ‑іцца. Прасл. zěl‑ (ст.-слав. ѕѣлъ, славен. zelô, ст.-чэш. zielo ’вельмі’) да і.-е. кораня *gʼhoilo‑ ’моцны, вясёлы, жвавы’ (Покарны, 1, 452): літ. gailùs ’злосны, востры’, лат. gails ’юрлівы’, ст.-в.-ням. geil ’тс’ і інш. Фасмер, 2, 92; Шанскі, 2, З, 85; Львоў, ДС ИЯ, 8, 88–100; Траўтман, 75.
Зе́льна 2, зельна свята, зелна ’спас’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. Matka Boska Zielna ’назва каталіцкага свята 15 жніўня’, відаць, крыніца бел. слова (і злучэння). Адпаведная праваслаўная назва — Прачыста < прѣчистая, аспожка (гл.) > спожка. Параўн. Грынблат, Белор., 257. Польск. уст. zielny ад ziele ’зелле’, гл. зелле з прыметнікавым суф. ‑n‑.
*Зелянчу́к, зеленчу́к ’недаспелы плод’ (жыт., Нар. словатв.). Рус. куйбыш. зеленчу́к ’тс’, літарат. ’дабраполь, Galeobdolon Adans’, кур., разан., тамб. ’маладая жывёліна’, балг. зеленчу́к ’агародніна’. Ад прыметніка зялёны (гл.) з суфіксам ‑чук (Сцяцко, Афікс. наз., 126, дзе, аднак, недакладна форма, значэнне, рэгіён і прымета, пакладзёмся ў аснову намінацыі). Ці можна лічыць лексему прасл. дыял. — няясна.
*Зеляпа́н, зелепа́н ’малы шчупак’ (жыт., Нар. словатв.). Утвораны з суфіксам ‑ан (Сцяцко, Афікс. наз., 26) ад кораня *зелеп‑, пра які гл. зялепаць. Больш пашырана зяле́пуха ’недаспелы плод’ (гл.), таму магчыма, што назва малой рыбы — перанос з назвы плода. Не выключана і самастойнае ўтварэнне паводле прыметы ’малы’, ’малады’ ці ’зеленаваты’. Няясна.
Земя́кі ’бульба’ (Сцяшк.). З польск. дыял. ziemiaki, літ. ziemniaki ’тс’, утворанага на базе калькі назвы бульбы ў некаторых еўрап. мовах са значэннем ’земляны яблык’ франц. pomme de terre з 1655 г. для абазначэння земляной грушы, тапінамбура, Helianthus tuberosus, а з другой палавіны XVIII ст. — бульбы, ням. дыял. Erdapfel, гал. aardappel) з прыметнікавай асновы ziem(‑ьn)‑ (ад ziem‑ia, гл. зямля) з суфіксам ‑iak.
Зені́т ’найвышэйшы пункт неба’. З рус. зени́т ’тс’, запазычанага, верагодна, у XVII ст. з лац. zenith < араб. senit, sinit ’кірунак, дарога’. Шанскі, 2, З, 89; Фасмер, 2, 94; Біржакава, 362; Купіна, Формиров., 122; Крукоўскі, Уплыў, 90.
Зе́нка ’зрэнка’ (Бяльк.), зе́нкі ’зрэнкі’ (Касп.), ’вочы’ (Жд. 2), зелкі (?) ’вочы’ (Яўс.). Рус. дыял. зе́нки, зе́ньки ’зрэнкі’, укр. зі́ньки. З суфіксам ‑к‑a ўтворана ад незахаванага ст.-рус. *зѣна (адкуль і зяніца, гл.), што адлюстроўвае прасл. zěna, якое ўтворана з суфіксам ‑n‑ ад кораня zě‑, звязанага з ззяць, зяваць (гл.). Фасмер, 2, 94; Шанскі, 2, З, 89; (Саднік-Айцэтмюлер, 336; Скок, 3, 656; БЕР, 1, 635; Махэк₂, 714; Копечны, Slavia, 29 (1960), 187). Гл. зрэнка.
Зер ’зрок’, ’лямпачка-капцілка’, зе́ра ’агонь, святло’ (Бяльк.). Рус. смал. зер ’агонь на наеў лодкі пры начной лоўлі рыбы’, зёр ’прасвет у лесе’. Адлюстроўвае корань *zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) са знач. ’тое, што відна’.
Зе́рбы ’вісячыя наросты пад шыяй у кабана’ (КСТ). Відаць, метатэза з зебры (гл. жабры, зебрыкі).
Зе́рка ’ядро арэха’, ’семя садавіны’. Ад асновы зерне: *зернко з выпадзеннем ‑н‑.
Зеркі ’вочы’, ’іскры’, ’зоркі’ (Нас.). Відаць, утворана ад *zьr‑ з суф. ‑ък‑; корань, прадстаўлены ў зрэнкі, зрок, мае значэнне ’глядзець’.