Зяні́ца ’зрэнка’. Рус. зени́ца, укр. зіни́ця, чэш. zenice, славен. zęníca, серб.-харв. зе̏ница, зје̏ница, балг. зенѝца, макед. зеница. Ст.-слав., ст.-рус. зѣница. Прасл. zěnica ад zěn‑a з суф. ‑ica. Пра *zěn‑ гл. зенкі; гл. яшчэ ззяць, зрэнкі. БЕР, 1, 635.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)