Зе́лкі ’лекавыя травы’. Рус. урал. зело́к ’прут’, ярасл. ’трава’, зелки (ЛітССР) ’хвошч’, польск. ziołko ’трава’, ziele ’трава, лекавая трава’, серб.-луж. zełko ’траўка’, славен. zę̂lka ’Kräutchen’, балг. зѐлка ’качан капусты’, макед. зелка ’капуста, качан капусты’. Ст.-рус. зелка ’траўка’ (XVI ст.) Прасл. *zel‑ + ъk‑a з тым жа коранем, што ў зелле, зялёны (гл.): прасл. *zel‑ < і.-е. *gʼhl‑ і суфіксам ‑ък‑а. БЕР, 1, 633. Параўн. Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)