Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лені́во пін., бяроз., петрык, леніво, леныво, любан. леніло, калінк., петрык. лінула ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Прасл. дыялектызм lenivo. Да lenili ’слабнуць, марнець, губляць поўсць, валасы, скуру’, параўн. укр. ліпитися ’ліпяць, лупіцца’, рус. арханг., валаг., урал., сіб. ленный, ленной ’які ліняе’, польск. linieć, lenieć, славац. Ueniť(sa), славен. lęniti ’ліняць’. Чаргаванне len‑j lin‑ (Бернекер, 1, 722; Фасмер, 2, 482; Слаўскі, 4, 267).

Лені́шча ’ільнішча’ (Ян.). Да лён (гл.).

*Ле́нка, лёнко ’лянок’ (Федар. 6). Суфікс ‑ко з экспрэсіяй пахвальнасці пад уплывам рыфмы (параўн. у вагародзі ленко цьвіце харашэнько). Да лён (гл.).

Лента ’стужка’ (ТСБМ), пераноснае лента ’прылада для вымярэння даўжыні’ (Сцяшк.), ’вузкі плыт, які складаецца з некалькіх звенняў (на 10–12 бярвенняў)’ (басейн Дзвіны, Нар. сл.). Запазычанне з рус. мовы, дзе лента ’стужка’, а раней (XVII ст.) линта, калуж. линда, відавочна, запазычаны з н.-в.-ням. дыялектнага Linte ’тс’, с.-н.-ням., с.-гал., гал. linte ’стужка, павязка’ < лац. lintea, linteus ’з палатна’ (Фасмер, 2, 482).

Ле́нткі ’рухавы, хуткі’ (воран., Сцяшк. Сл.). Складае адзіны арэал з усх.-малапольск. lętki (з другаснай назалізацыяй), якое з lelkKlekki ’тс’. Да лёгкі (гл.).

*Ле́нуць, лёнуть, лэнуты ’ляцець, імкнуцца’ (Булг., Доўн.-Зап., Песні), лынь! ’ляці’ (Булг.) — у фальклорных тэкстах. Запазычана з укр. линути ’тс’.

Ленцяя́ ’від танца’ (Інстр. 3). Да лянцёй (гл.).

Ленцяява́ты ’гультаяваў’ (Касп.). З рус. лентяй ’гультай’ па ўзору гультаявалі.

Ленча́ры ’бразготкі, шамкі’ (вільн., Сл. паўн.-зах.) утварылася з енчары ’тс’ у выніку замены пачатковага j- на л’-. Да енчыць (гл.).

Лень1 ’лянота’ (брасл., Сл. паўн.-зах., Бяльк.), укр. лінь, рус. лень, польск. leń, ст.-чэш. lén, léň, славац. lieň, славен. lęn, балг. ленʼ, ст.-слав. лѣнь. Прасл. lěnь — назоўнік адцягненага значэння, утвораны ад lěnъ > ляны́ (гл.). Сюды ж лянівы(й), ляньлівый (як санлівы) ’схільны да ляноты, павольны’ (ТСБМ, Бяльк., БРС), лянівасць ’лянота’ (ТСБМ), ляніўства ’гультайства’ (Нас.).

Лень2 ’гультай’ (ігн., пін., Сл. паўн.-зах.), укр. лінь, рус. лень, ст.-рус. лѣнь ’гультаяваты’, польск. leń, ст.-чэш. léň, серб.-харв. lȇnj. Прасл. lěn‑jь (Слаўскі, 4, 159). Да ляны́ (гл.).

Лень3 ’рыба лін, Tinca vulgaris’ (гарадоц., Нар. лекс.). Укр. лень ’тс’, рус. лень ’лінь’ і інш. рыбы: Cyprinus linca, Hucho taimen, Salmo trutta. Да лін(ь) (гл.). Чаргаванне lě‑/li‑ гл. у слове леніва.