◎ Караку́лька ’ручка касы’ (БДА), укр. каракуля ’ручка каля рала’, параўн. рус. каракули ’крывое дрэва’, няяснага паходжання (Фасмер, 2, 192). Супраць цюрк. этымалогіі Фасмера ЕСУМ, 2, 385.
Кара́л, рус. коралл, королёк (па аналогіі з король). Запазычанне праз польск. koral, koralik з італ. corallo (лац. coralium). Форма мн. л. каралі, кралі (Гарэц., Др.-Падб., Яруш.) з польск. korale (Бернекер, 567; Фасмер, 2, 322, 365).
Карамы́сла, каромысел, укр. коромисло, рус. коромысло. Надзейнай этымалогіі няма. Гл. Фасмер, 2, 334; Папоўска–Таборска, SOr, 17, 369–370; Трубачоў, Этимология–1972, 40.
Карана́сты ’невысокае шырокае дрэва з моцным карэннем; плячысты чалавек’, укр. коренастий ’тс’, рус. коренастый ’тс’, чэш. kořenatý ’з моцным карэннем’, славац. korenastý, польск. korzeniasly, серб.-харв. ко̏ренаст, славен. korȇnast ’тс’ (гл. корань). Суфікс ‑astь (Трубачоў, Эт. сл., 2, 60).
Каранёк ’невялікі калодачны вулей’ (З нар. сл.), каранік ’калодачны стаячы вулей’ (З нар. сл., Жд. 3, Бяльк.). Магчыма, да kъrnъ ’кароценькі’, параўн. бел. карнаты (гл.), або першапачаткова ’вулей з кары’ (Бяльк., 221).
Каранты́ш ’чалавек невысокага росту’ (Нас., Касп., КЭС, лаг.; ТСБМ), да каратыш (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй. Магчыма, пад уплывам карандаш ’аловак’ (параўн. карандаш ’малое дзіця’ (Жд. 3).
Карапу́з рус. карапуз, якое або з франц. crapoussin ’карапуз’ з другасным упадабненнем да пуза, або з цюрк. karpuz ’арбуз’ з метафарычным пераносам (Фасмер, 2, 193).
Карапу́зіцца ’выстаўляць пуза, выхваляцца’ (Нас., Касп.), да карапуз (гл.).
Кара́скацца ’карабкацца’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), украінскія і рускія адпаведнікі толькі з прэфіксамі (відкараскатись, откараскаться). Магчыма, кантамінацыя карабкацца з карась. Польск. karaskać się запазычанне з бел. мовы (Слаўскі, 2, 66–67).
Кара́сь 1 ’карась, Carassius vulgaris’, укр. карась, рус. карась, чэш. karas, в.-луж. karas, балг. караш, серб.-харв. ка̀рас, славен. karas. Надзейнай этымалогіі не існуе. Магчыма, запазычанне з усходу; параўн. марыйск. karaka ’карась’, удмур. karaka ’тс’ і інш. (Трубачоў, Эт. сл., 9, 152).
Кара́сь 2 ’жалезная паласа, якую прымацоўваюць да ніжняй часткі драўлянай восі калёс’ (Маслен., КЭС, лаг.). Паходжанне няяснае.