Бро́нза. Запазычанне з ням. Bronze (або з франц. bronze; Фасмер, 1, 217), якое быццам з італ. bronzo (паходжанне яго не вельмі яснае). Гл. Фасмер, 1, 217; Праабражэнскі, 1, 46; Брукнер, 41. Падрабязна Клюге, 102; MESz, 1, 371.
Бро́ніць ’бараніць, забараняць і г. д.’ (Нас.). Паланізм. Параўн. ст.-бел. бронити ’бараніць, абараняць’ < польск. bronić (Булыка, Запазыч.).
Бронь ’зброя’ (Нас., Яруш.), ст.-бел. бронь (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. broń ’тс’ (да прасл. bornь, гл. Слаўскі, 1, 43–44). Таксама з польск. укр. бронь. Параўн. Рудніцкі, 216.
Бро́сіць ’кінуць’ (Бяльк., з песні). Русізм? Параўн. і Фасмер, 1, 218.
Бро́сня ’цвіль на вадзе’ (БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ), броснь (Нас., Чач.), бро́снець ’пакрывацца цвіллю’, таксама брасне́ць (Нас., Гарэц.). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. мове (бро́сня ’Sporengehäuse’, і гэта слова Рудніцкі (218) лічыць вытворным ад брость ’пупышка на дрэве; зелень на дрэве’ < слав. brъstь ’пупышка, парастак’; да апошняга гл. Бернекер, 90; Фасмер, 1, 219) і польскай (brośń; гэта слова Брукнер (41) з няпэўнасцю параўноўвае з слав. bronъ ’светлы колер’, broněti ’паспяваць (аб збожжавых)’). Тлумачэнне Рудніцкага пераконвае, і можна толькі ўдакладніць, што бел. броснь — утварэнне ад бро́снець (< *бростнѣти < *brъstь). Развіццё значэння: бро́снець < *бростнѣти (*brъstьněti) ’пускаць парасткі, пупышкі, зелянець’ → ’зелянець’ → ’пакрывацца зеленню’ → ’броснець’. Тады польск. brośń — запазычанне з усх.-слав. (бел. або ўкр.), як і brość (з укр. брость). Параўн. яшчэ Міхневіч, БЛ, 1972, 1, 72.
Бро́ўка ’край’ (БРС, Шушк., Выг. дыс., Інстр. I). Рус. бро́вка. Лічыцца ўтварэннем ад brъvь ’брыво’. Параўн. Фасмер, 1, 215; падрабязней Шанскі, 1, Б, 199.
Бро́хнуцца ’кінуцца, паваліцца’ (Жд.) > бро́хаты ’пляскаць, пляскацца; шлёпаць’ (палес., Клім.). Укр. брьо́хати, брьо́хатися ’тс’, таксама бро́хати, -ся. Паводле Рудніцкага, 228–229, гукапераймальнага паходжання, але яго параўнанне з бри́з(ь)кати вельмі няпэўнае.
Брошка. Рус. брошь, бро́шка, укр. бро́шка. Запазычанне з франц. broche (можа, праз ням. Brosche < франц.; Фасмер, 1, 219). Падрабязна Шанскі, 1, Б, 202.
Бруд (Нас., Байк. і Некр.), бру́дны. Рус. бруд, укр. бруд, польск. brud, славац. brud і г. д. Слав. brudъ. Слова няяснага паходжання. Некаторыя параўноўваюць з славен. brjȗzga, brȗzga ’снег, змешаны з граззю’. Фасмер, 1, 219. Няпэўна. Параўн. яшчэ Бернекер, 88. Слаўскі (1, 44) думае, што ёсць сувязь з *bridъ (гл. бры́дкі). Bridъ і brudъ ад і.-е. *bher‑ ’рэзаць’ (> ’быць непрыемным’). Кюнэ (Poln., 46) лічыць, што ўсх.-слав. словы запазычаны з польскай мовы. Бернекер (88) адносіць па паходжанню да бруд (< слав. *brudъ) бел. бруды ’цёмна-русы’ (Нас.).
Бруды ’цёмна-русы’. Гл. бруд.